top of page
Забарона чорнага
"Забарона чорнага", 2014
інсталяцыя, фота
Інсталяцыя Алены Гайдук «Забарона чорнага» з трох дзясяткаў сукенак — сведчанне жаночага пратэсту супраць рэпрэсій перыяду паўстання. Жанчыны апраналіся ў чорнае, каб падтрымаць сваім маўклівым супрацівам мужоў, сыноў, бацькоў, якія са зброяй у руках баранілі агульныя для ўсіх каштоўнасці. Жаночы перформанс зрабіўся настолькі масавым, што Мураўёў, кіраўнік падаўлення інсургенцыі, выдаў загад на забарону жалобнай вопраткі. Трыццаць простых чорных сукенак — увасабленне пагрозы ад той часткі насельніцтва, якую звычайна лічаць бяспечнай.
Наталля Гарачая
ссылки:
bottom of page