На мяжы
Впервые работа была представлена в 2015 году на выставке "УСЁ, ШТО ЦВЁРДАЕ, РАСТАЕ Ў ПАВЕТРЫ ",Минск
"Інсталяцыя Алены Гайдук (міфічная зорная мапа і памежны слуп без дзяржаўных прыкметаў), становіцца адначасова і дакладным графікам вынікаў сацыяльнага даследвання мігарцыі ў межах Беларусі і сведчаннем глыбокай зацікаўленасці мастачкі прынцыпам абмежаваня і, як след, сітуацыяй безвыходнасці.
У працы раскрываюцца прынцыповыя характарыстыкі мяжы як метадалагічнага інструментарыя даследавання вопыту пераадолення. Вызначаны структурны і функцыянальны паказнік мяжы - слуп, які можа разглядацца выключна як універсальная адзінка падзелу тэрыторыі,але таксама і як пахавальная стэла, што ўсхваляе смерць героя. Паміранне ў дзяцінстве падносілася нам як з’яўленне новай зоркі ў небе: недзе там абавязкова свеціць і зорка Багдановіча, які памер за межамі Беларусі.
Аўтарка падыйшла да высновы аб катэгарыяльнай значнасці мяжы ў разуменні ўнутраных і знешніх механізмаў светаўспрымання, фіксавання чалавека да пэўнай тэрыторыі, а значыць да пэўных спосабаў паводзін, вызначанай фіксаванай самаіндэнтыфікацыі. І часам застацца на тэрыторыі краіны, ў якой нестае магчымасці да развіцця і свабоднага пачування, азначае памерці – духоўна і культурна.
Выстаўляючы лічбы і графікі, мастачка апранае іх ў жыццясцвярджальную глабальную форму Сусвету, у параўнанні з велічыней якога нашыя бытавыя, палітычныя, эканамічныя ці рамантычныя прычыны перасоўвання з адной тэрыторыі на другую падаюцца па меншай меры малаістотнымі і скіроўваюць хутчэй на ўласныя ўнутраныя межы, выхад за якія заўседы есць першым крокам руху наперад.
текст Наталья Горячая
ссылки: